Барысаўскі БАТЭ з лікам 2:0 атрымаў перамогу над ісландскім "Валюрам" у першым матчы першага кваліфікацыйнага раунда Лігі чэмпіёнаў.
Гульня прайшла 15 ліпеня ў Барысаве на гарадскім стадыёне. Перамогу чэмпіёну Беларусі прынёс форвард Генадзь Блізнюк, які вызначыўся на 72-й і 78-й хвілінах.
Гульня ў адказ пройдзе 23 ліпеня ў Рэйк'явіку. Пераможца пары БАТЭ — "Валюр" — у другім кваліфікацыйным раундзе згуляе з бельгійскім "Андэрлехтам", паведамляе БелаПАН.






