21-07, 14:22

Хто можа абараніць Лошыцкі парк?

Хвалю абурэння выклікала рашэнне мінскіх уладаў правесці перабудову паркавага комплексу ў Лошыцы. Уласна ад парку, што лічыцца помнікам гісторыі, плануецца пакінуць нешмат – ужо валяцца дрэвы на тэрыторыі парку і закапваецца сажалка, у планах таксама рэстаўрацыя сядзібы Прушынскіх.
Меркаванні што да абароны Лошыцкага парку сярод актывістаў падзяліліся.  Адныя заклікаюць да публічных акцый пратэсту, другія пэўныя, што такі метад не прынясе плёну. Старшыня Беларускага дабраахвотнага таварыства аховы помнікаў Антон Астаповіч заявіў Рацыі, што не збіраецца браць удзелу ў акцыі ля ўваходу ў Лошыкі парк, што плануецца ўвечары 21 ліпеня. На яго думку падобнае мерапрыемства нічога не прынясе, акрамя хіба часовага піару арганізатарам:

-Абараняць помнікі гісторыі культуры трэба штодзённай руціннай папяровай працай. Найперш гэта юрыдычная справа.

Уласна арганізатары акцыі “Я люблю Лошыцкі парк” маюць намер узняць розгалас вакол сітуацыі ў Лошыкім парку.

Дыпламатыя тут не дапаможа, - лічыць адзін з іх – Франак Вячорка.

-Адзіны варыянт – гэта пратэсты. Трэба, каб уся мінская грамадскасць выказалася супраць перабудовы парку. Ніякія дыпламатычныя перамовы, без грамадскага шуму, не вырашаць гэтага пытання, - сказаў Франак карэспандэнту Рацыію.

Сядзібава-паркавы комплекс у Лошыцы з’явіўся пры канцы 19-га стагоддзя, а сама вёска Лошыца згадваецца яшчэ ў “Літоўскай метрыцы” 1557 года. Лошыцкі парк вядомы і з сумнай нагоды, тут у 1937 годзе органы НКУС растралялі ля 10 000 нявінных людзей, а падчас другой сусветнай тут таксама праводзілі карныя аперацыі нацысты.

Сяргей Будкін, Радыё Рацыя, Мінск.

 
НАВІНЫ РЭГІЁНАЎ BIALYSTOK ГОМЕЛЬ МАГІЛЕЎ БРЭСТ ГРОДНА МІНСК ВІЦЕБСК Беларускае радыё Рацыя іншыя іншыя