Намеснік начальніка Барысаўскага РУУС падпалкоўнік Андрэй Чынкін звярнуся да жыхароў рэгіёну, каб тыя паставіліся з разуменнем да павышаных мераў бяспекі. Меры гэтыя, паводле слоў падпалкоўніка, могуць уключаць у сябе старанны дагляд ахвотных папрысутнічаць на масавых мерапрыемствах, праходжанне цераз мэталашукальнікі, абмежаваньне доступу з дапамогай турнікетных загародаў і гэтак далей.
Як вядома, у Барысаве 7 верасня мае адбыцца дзень беларускай пісьменнасці. Апроч таго, практычна кожны тыдзень некалькі тысяч заўзятараў збіраюцца на гарадзкім стадыёне падчас футбольных матчаў з удзелам каманды БАТЭ.
«Людзі ідуць на сьвята —яны павінны быць упэўненыя, што яны ў бясьпецы. Мы павінны быць упэўненыя, што мы гэтую бясьпеку створым», — падкрэсьліў намеснік начальніка Барысаўскага РУУС, паведамляе Наша Ніва






