Санітарна-эпідэміялагічная служба краіны ўвяла забарону на купанне ў 39 вадаёмах.
Паводле інфармацыі Рэспубліканскага цэнтра гігіены, эпідэміялогіі і грамадскага здароўя, на сёння забаронена купацца ў дзевяці вадаёмах Брэсцкай вобласці: у возеры Мышанка і вадаёме Свяцілава (Баранавічы), у рацэ Шчара ў вёсцы Дарава і вадаёме аздараўленчага лагера "Чайка" вёскі Галоўніцы Ляхавіцкага раёна, у раёне гарадскіх зон адпачынку Століна, Давід-Гарадка і Жабінкі, у вадаёмах вёсак Булькава і Хмелева Жабінкаўскага раёна.
У Гомельскай вобласці медыкі не рэкамендуюць купацца ў зоне адпачынку гарадскога пляжа Мазыра і вадаёме Сырнае Кармянскага раёна, у Гродзенскай — у Янаўскім вадасховічшы Астравецкага раёна, на вадасховішчы Зэльва ў раёне вёскі Росцевічы і пасёлка Зэльва.
Жыхарам Віцебска забаронена купацца: у рацэ Заходняя Дзвіна (пляж 30 гадоў УЛКСМ), рацэ Лучоса (пляж тэхнікума сувязі) і рацэ Віцьба (плошча Перамогі). Таксама забарона на купанне ўведзена на азёрах Гомель, Шчаты, Суя і Наўліца Полацкага раёна і дзвюх сажалках Верхнядзвінска Віцебскай вобласці.
У Мінскай вобласці забаронена купацца: у рацэ Уша Нясвіжскага раёна паблізу аздараўленчага лагера "Арляня", у Салігорскім водасховішчы, у сажалках пасёлка Новы, вёскі Горкі, Новыя Фалічы і Старых Дарог Старадарожскага раёна, у зоне адпачынку "Жоўты бераг" на рацэ Заходняя Бярэзіна Валожынскага раёна, вёскі Квасынічы Слуцкага раёна, гарадскога пляжа Слуцка, у Пятровіцкім водасховішчы Смалявіцкага раёна і ў зоне адпачынку на рацэ Уша ў вёсцы Рудня Чэрвеньскага раёна.
У Магілёўскай вобласці забаронена купанне ў раёне пляжа "5-6 мікрараён" на рацэ Бярэзіна Бабруйскага раёна і пляжа "Санаторый імя Леніна" Бабруйска.
У Мінску нальга купацца ў водасховішчах Дразды, Цна, у Камсамольскім возеры і ў раёне пляжа № 1 Заслаўскага водасховішча.
З пачатку 2008 года за нездавальняючае ўтрыманне зон адпачынку органамі дзяржнагляду Беларусі складзена 20 пратаколаў аб адміністарцыйным правапарушэнні, выдадзена 314 прадпісанняў па ўстараненні парушэнняў санітарна-тэхнічнага характару, паведамляе БелаПАН.






