16-07, 12:12

Мірон павіншаваў беларусаў з угодкамі Грунвальду

Сёння а палове на 12-ую ночы на ўскрайку Віцебска, ля пасёлку Кіраўскі, на дроце высокавальтовай электралініі залунаў бел-чырвона-белы сцяг. Гэта легендарны Мірон павіншаваў месцічаў, шматлікіх гасцей горада ды ўсіх беларусаў з чарговымі ўгодкамі Грунвальду.
Як паведаміў, спасылаючыся на крыніцы вартыя даверу, адзін са старэйшых апазіцыянераў Віцебшчыны Барыс Хамайда, да сцяга была прымацаванай цыдулка з наступным тэкстам: “У гонар перамогі пад Грунвальдам у 1410 годзе. Слава рыцарам-ліцвінам Вялікага княства Літоўскага – Беларусі!” І подпіс: “Мірон”.
Сцяг быў зняты праз некалькі гадзінаў супрацоўнікамі МНС.
 
Вадзімір Жукоўскі,Радыё Рацыя, Віцебск
 
НАВІНЫ РЭГІЁНАЎ BIALYSTOK ГОМЕЛЬ МАГІЛЕЎ БРЭСТ ГРОДНА МІНСК ВІЦЕБСК Беларускае радыё Рацыя іншыя іншыя