16-07, 13:04

Уладальнікам першай прэміі XVII Міжнароднага конкурсу выканаўцаў эстраднай песні "Віцебск-2008" стаў беларус Віталь Гардзей

15 ліпеня на "Славянскім базары ў Віцебску" былі падведзеныя вынікі XVII Міжнароднага конкурсу выканаўцаў эстраднай песні "Віцебск-2008". Уладальнікам Гран-пры, прэміі ў памеры 10 тыс. долараў ЗША і спецыяльнага прыза "Ліра" стаў 20-гадовы Данатас Монтвідас (Літва).

Першую прэмію і прэмію ў памеры 6 тыс. долараў раздзялілі беларус Віталь Гардзей і расіянка Лена Валеўская. Другую прэмію і 4 тыс. долараў журы прысудзіла спеваку Надзіко з Грузіі. Трэцюю прэмію і 2 тыс. долараў раздзялілі Уладзіслаў (Украіна) і Пламен Патаў (Балгарыя).

Віталю Гардзею і Лене Валеўскай таксама ўручаны спецыяльныя прызы Парламенцкага сходу і сертыфікаты на запіс сольнага альбома ад Фонду гуманітарнага супрацоўніцтва СНД, паведамляе БелаПАН.

 
НАВІНЫ РЭГІЁНАЎ BIALYSTOK ГОМЕЛЬ МАГІЛЕЎ БРЭСТ ГРОДНА МІНСК ВІЦЕБСК Беларускае радыё Рацыя іншыя іншыя