Адзін з людзей, што праводзілі ператрус быў маёр міліцыі з Мінска, з камітэту па барацьбе за арганізаванай злачыннасцю, двое – віцебскія міліцыянты. Санкцыю на ператрус падпісаў пракурор вобласці. Пры вобшуку праводзілася апэратыўная здымка.
Ператрус праводзіўся ў сувязі з выбухамі у Віцебску ў верасні 2005 г.
Канфіскаваныя ўсе кампутарныя носьбіты інфармацыі: CD, DVD, USB flash drive носьбіты, вінчэстары.
Ператрус трываў з 10:30 да 12:35, паведамляе Наша Ніва






