„Сустрэчы „Зоркі” – у 28 раз



У Новым Ляўкове на Гайнаўшчыне пачаліся майстар-класы для школьнікаў – „Сустрэчы „Зоркі”. Сёлета гэтаму мерапрыемству спаўняецца 20 гадоў. Ініцыятаркай сустрэчаў з’яўляецца Ганна Кандрацюк-Свярубская – рэдактар дзіцячага дадатку „Зорка” ў тыднёвіку беларусаў у Польшчы „Ніва”. На яе думку, за мінулыя 20 гадоў удалося зрабіць шмат карыснага:

– Першыя сустрэчы сёння, з перспектывы дваццаці гадоў магу сказаць, былі сімвалічныя, таму што мы размалёўвалі каляровы крыж у вёсцы Мялешкі, і таксама гэта ўсё апісалі. Прытым рабілі гэта на грамадскіх пачатках.

Да гэтага часу было сарганізавана 28 „Сустрэчаў „Зоркі”. У часе майстар-класаў дзеці атрымліваюць веды ў галіне мастацтва, тэатру, але перадусім вучацца журналістыцы. Свае ўражанні апісваюць у адмысловых газетках і на старонках “Зоркі”.

Уля Шубзда, Беларускае Радыё Рацыя