У Гайнаўцы змагаліся за Кубак беларуса
На спартовай пляцоўцы ля Комплексу школ з беларускай мовай навучання прайшлі ІІІ міжкласныя гульні па футболе на Кубак беларуса.
Гэты турнір з’яўляецца карысным спосабам баўлення часу ў летні дзень, кажуць гульцы з класа ІІ «Ц»:
– Мне здаецца, што гэты турнір вельмі карысны, бо трэба, каб моладзь гуляла ў футбол, займалася спортам, а не сядзела перад кампутарам.
– Гэта выдатная нагода сустрэцца, пагаварыць, пагуляць і пасмяяцца.
А пераможцам ІІІ міжкласных гульняў па футболе на Кубак беларуса стаў клас ІІ «Д».
Мацей Рацінеўскі, Беларускае Радыё Рацыя
Фота lubiehrubie.pl