Прэм’ер Эва Копач прадставіла новых міністраў
Прэм’ер-міністр Польшчы Эва Копач прадставіла новых міністраў свайго ўраду.
Міністрам аховы здароўя прызначаны прафесар Марыян Зэмбаля, міністр дзяржаўнай казны Анджэй Чэрвінскі, міністр спорту Адам Кароль.
Падчас кароткай прэс-канферэнцыі прэм’ер-міністр адзначыла, што разам са сваімі міністрамі будзе змагацца за давер выбаршчыкаў:
– Хачу, каб вы ведалі, што найважнейшае для мяне – гэта ваш давер. Таму сёння з гэтага месца дэкларую, што я і мае міністры цяжкай працай будзем здабываць ваш давер кожны дзень на працягу 24 гадзін у суткі.
У канцы мінулага тыдня шэраг міністраў і віцэ-міністраў з ураду Эвы Копач падалі ў адстаўку ў сувязі са скандалам з праслухоўваннем.
[youtube id=”bPlngp8FDiA”]
Анна Шайкоўская, Беларускае Радыё Рацыя
Фота PAP