У Камянцы з’явіліся ўлёткі ў падтрымку Юрыя Рубцова



16 чэрвеня, у Дзень салідарнасці, жыхары раённага гарадка Камянец убачылі ўлёткі ў падтрымку палітычнага вязня Юрыя Рубцова. На улётцы – здымак Рубцова ў знакамітай кашульцы з надпісам “Лукашэнка, сыходзь!” ды інфармацыя аб прычынах яго зняволення. Таксама гучыць патрабаванне вызвалення ўсіх палітычных вязняў. Нядаўна Юрыя Рубцова праваабрончая арганізацыя Amnesty International прызнала вязнем сумлення і разглядае прысуд яму як частку доўгатэрміновай кампаніі пераследу актывістаў грамадзянскай супольнасці з боку беларускіх уладаў.

Расказвае жонка вязня Ядвіга:

– Раней я яго не падтрымлівала. А пасля падзеяў, нават не гэтага перыяда, калі яго затрымалі пасля сутак, калі яго забралі, нават дамой не далі зайсці. Зараз у мяне змяніўся светагляд… Муж у мяне добры. Калі я пачынаю гаварыць, я пачынаю плакаць. Мне без яго кепска. Ён вось дом наш пабудаваў уласнымі рукамі.

Спачатку Юрый Рубцоў быў асуджаны на 18 месяцаў «хіміі» нібыта за абразу суддзі. Цяпер яго прысудзілі да двух гадоў калоніі, быццам бы ён ухіляўся ад працы, абавязковай у час спецпасялення. Вязень у сваю абарону заяўляў, што ён не адмаўляецца ад працы, а толькі патрабуе дастойную аплату.

[Not a valid template]

Беларускае Радыё Рацыя