Раман Якаўлеўскі: Беларусь будзе выконваць ролю вернага хаўрусніка Крамля



Заява пра ўмацаванне і мадэрнізацыю беларускага войска, якая чарговы раз прагучала з вуснай Аляксандра Лукашэнкі, не абазначае, што ён баіцца Расеі, мяркуе палітычны аглядальнік Раман Якаўлеўскі.

„Агульная сітуацыя ў рэгіёне змушае ўмацоўваць абароназдольнасць Беларусі, таму Лукашэнка надае гэтаму пытанню шмат увагі”, –  кажа беларускі эксперт:

 – Я не прыхільнік пункту гледжання, што для Беларусі пагроза магчыма менавіта з Усходу – з расейскага боку, але быць нейтральнай Беларусі немагчыма. Беларусь будзе выконваць ролю вернага хаўрусніка Крамля пры гэтым рэжыме. І напружанасць у рэгіёне падвышаецца.

16-га чэрвеня ўкраінскі палітык Антон Герашчанка апублікаваў дакументы, якія паводле яго былі перададзеныя з расейскага Генеральнага штабу. Дакументы на некалькіх дзясятках старонак апісваюць план 15-дзённага захопу левабярэжнай Украіны расейскімі войскамі.

Зміцер Косцін, Беларускае Радыё Рацыя