Чаму паміж Берасцем і Беластокам няма наўпроставага спалучэння?
Паміж Берасцем і Беластокам, якія знаходзяцца на адлегласці ў 137 кіламетраў, няма наўпроставага спалучэння грамадскім транспартам. Нягледзячы на наяўнасць чыгункі, дызель-цягнікі ў тым кірунку ходзяць толькі да станцыі “Высока-Літоўск”, а анансаваны ў мінулым годзе аўтобусны маршрут “Брэст-Беласток” часова закрыты.
Ён яшчэ знаходзіцца ў раскладзе руху міжнародных рэйсаў, але ці будзе ён адноўлены і калі ў даведкавым бюро берасцейскага аўтавакзалу паведаміць не змаглі:
– Міжнародная каса.
– Скажыце, калі ласка, а рэйс на Беласток адновіцца?
– Пакуль няма інфармацыі пра гэта.
Нагадаем што раней, да 2011 году ўключна, дабраўшыся дызель-цягніком да станцыі “Высока-Літоўск”, у Польшчу і далей па ёй можна было праехаць вузкакалейным цягніком. З-за стратнасці перавозак, цягнік быў адменены польскімі ўладамі.
Цяпер каб дабрацца да Беластоку грамадскім транспартам, жыхары камянеччыны, Берасця, мусяць рабіць кола і некалькі перасадак праз Бялу-Падляску альбо Гародню. Безперасадкавы аўтобусны маршрут “Брэст-Беласток” праіснаваў толькі некалькі месяцаў.
Беларускае Радыё Рацыя