Вячаслаў Дзіянаў хоча стаць расейскім грамадзянінам
Палітычны эмігрант і былы студэнт праграмы Каліноўскага Вячаслаў Дзіянаў напісаў пра сваё жаданьне стаць расейскім грамадзянінам.
Раней моладзевы актывіст выказваўся, каб беларусам даць магчымасьць атрымаць расейскае грамадзянства: «Чаму мы беларусы павінны, адмаўляцца ад расейскага грамадзянства? Дзеля якіх такіх замшэлых і тупалобых ідыётаў?» – адзначаў палітычны эмігрант.
У 2008-м Вячаслаў Дзіянаў быў даверанай асобай кандыдата ў дэпутаты Алеся Міхалевіча. На прэзыдэнцкіх выбарах падтрымаў Яраслава Раманчука, пасля Плошчы ўцёк з краіны.
Улетку 2011 года быў адным з арганізатараў «Маўклівых акцый пратэсту». У тым жа годзе быў адлічаны за прагулы з праграмы Каліноўскага. Цяпер — старшыня фонду «Інтэграцыйны мост» у Польшчы.