Пад Данецкам сепаратысты пайшлі ў атаку



Уночы прарасейскія сепаратысты распачалі спробу прарыву: штурмавая група атакавала ўкраінскіх вайскоўцаў у раёне горада Мар’інкі, што пад Данецкам.  За мінулыя суткі баевікі 58 разоў абстралялі пазіцыі ўкраінскіх сіл і дамы мірных жыхароў. Пры гэтым 16 разоў білі з мінамётаў розных калібраў, у тым ліку і забароненых менскімі дамоўленасцямі калібрам 120 міліметраў, а таксама тройчы стралялі з такога ж калібра гаўбіц, паведамляе прэсавы цэнтр Антытэрарыстычнай аперацыі ў Данбасе.

Інфармацыя пра вынікі сутычак і страты з абодвух бакоў удакладняецца, піша УНІАН.

Беларускае Радыё Рацыя