Хто супраць алкагалізму – штраф 180 тысяч рублёў



Сёння слонімскага грамадскага актывіста Івана Бедку выклікалі на пасяджэнне адміністрацыйнай камісіі. За тое, што ён 17 траўня расклеіў на аўтобусных прыпынках некалькі плакатаў “Абаронім дзяцей ад алкагалізму”, аштрафавалі на 180 тысяч рублёў. Па словах Івана Бедкі, яго аштрафавалі на аснове ч.2 арт. 21.14 Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб адміністратыўных правапарушэннях. Адным словам, тыя, хто выступае ў Слоніме супраць алкагалізму, атрымае штраф 180 тысяч і больш рублёў.

OLYMPUS DIGITAL CAMERA

sctraf-b

Барыс Баль, Беларускае Радыё Рацыя, Слонім