Як будуць правяраць біяметрычныя дадзеныя на мяжы?



Ужо 23-га чэрвеня на беларуска-польскай мяжы пачне дзейнічаць новая сістэма шэнгенcкіх візаў. Падляшскае аддзяленне памежнай аховы правяло адмысловы паказ для беларускіх журналістаў, як будзе практычна дзейнічаць на пераходзе праверка біяметрычных дадзеных чалавека, што едзе ў краіны шэнгенскай зоны.

P1200702

Камендант Анджэй Рытвінскі паведаміў, што праверка біяметрычных дадзеных будзе абавязковая, але будзе прахадзіць  ў экспрэс рэжыме:

– Перадусім, уводзяцца такія візы, каб праверка пашпартоў была вельмі плённай, выніковай і пацвярджала правільнасць уезду ў Рэч Паспалітую ці краіны абшараў шэнген. Але таксама, каб яна была як мага менш праблематычнай для падарожнікаў, каб тыя адпраўленні, якія цяпер рэалізуем, заставаліся такімі ж і не ўплывалі на хуткасць.

Тыя беларускія грамадзяне, што атрымліваюць нацыянальныя польскія візы здаваць біяметрычныя дадзеныя не будуць. Таксама праверкі біяметрычных дадзеных пазбаўляюцца дзеці да 12 год, асобы, якія фізічна не могуць здаць адбіткі пальцаў, кіраўнікі дзяржаў, урадаў і іх сужонкі, а таксама некаторыя іншыя катэгорыі. Разам з Беларуссю, такія візы планава ўводзяцца для Арменіі, Азербайджану, Грузіі, Малдовы ды Украіны.

[Not a valid template]

Якуб Сушчынскі, Беларускае Радыё Рацыя, Гародня

Фота аўтара