У Менскай вобласці фізічная асоба заплаціла падатак у памеры 1800 тысяч даляраў
Падатак, які роўны мільёну 800 тысячам даляраў, заплаціў жыхар Менскай вобласці, паведаміла намесніца начальніка галоўнага ўпраўлення падаткаабкладання фізічных асоб Міністэрства па налогах і зборах Святлана Шаўчэнка.
– Калі мы кажам пра найбольшую суму падаходнага падатка, то дэкларацыя была прадстаўлена фізічнай асобай у Менскай вобласці, яму прад’яўлены падаходны падатак у памеры 27,8 мільярда рублёў. Даходы былі атрыманы ад продажу долі ў прадпрыемстве.
Паводле Святланы Шаўчэнкі, чалавек сам прыйшоў дэклараваць свой прыбытак, што сведчыць пра тое, што падаткавая культура ўжо прыжылася ў Беларусі. Але, як заўважыла чыноўніца, падаткавікі ўпэўненыя, што прыблізна такія ж сумы могуць плаціць і шмат хто з тых грамадзянаў, якіх зараз называюць дармаедамі. Яна нагадала, што з 3 ліпеня падаткавікі пачнуць пільна збіраць інфармацыю пра адпаведнасць прыбыткаў і выдаткаў беспрацоўных беларусаў.
Беларускае Радыё Рацыя