Каго з патэнцыйных кандыдатаў у прэзідэнты ведае шараговы выбаршчык?



Старшыня Цэнтрвыбаркаму Беларусі Лідзія Ярмошына паведаміла, што прэзідэнцкія выбары ў краіне пройдуць хутчэй за ўсё 11-га кастрычніка. За чатыры месяцы да выбараў «Наша Ніва» апытала менчукоў ды жыхароў вёскі Наваселле, каго з патэнцыйных кандыдатаў яны ведаюць і як збіраюцца галасаваць:

–  Адзін толькі ў нас кандыдат – Лукашэнка.

–  Абсалютна не ведаю, не інфармуюць.

 – На жаль, нас вельмі кепска інфармуюць. Дзе я магу пабачыць. Зараз ужо можна праводзіць агітацыю. Нейкія партрэты павінны быць. Раней яны заўсёды былі паўсюль. У нас можна пабачыць гэтыя партрэты толькі ў дзень выбараў.

–  Я Лукашэнку прапаноўваю. Толькі Лукашэнку. Я ведаю, пакуль будзе Лукашэнка, у нас не будзе вайны, у нас будзе ўсё ў парадку.

– Толькі Лукашэнку я ведаю, не ведаю нікога іншага.

–  Калі хтосьці прагаласуе супраць Лукашэнкі, буду біцца ўласнаручна. Гаспадар. Дзякуй яму. Калі што-небудзь у яго і не так, то апазіцыя яму можа падказаць, можа па-чалавечы накіраваць яго, калі недзе не так, калі недзе ёсць злодзей.

Свой намер удзельнічаць у прэзідэнцкай гонцы выказалі, акрамя дзеючага кіраўніка Беларусі, сярод іншых: прадстаўніца кампаніі „Гавары праўду!” і „Народнага рэферэндуму” Таццяна Караткевіч, старшыня Аб’яднанай грамадзянскай партыі Анатоль Лябедзька, кіраўнік партыі левых „Справядлівы свет” Сяргей Калякін, лідар ЛДПБ Сяргей Гайдукевіч ды кандыдат ад „дармаедаў” Юрый Шульган.

Беларускае Радыё Рацыя