Хто просіць палітычнага прытулку ва Украіне?
У дзяржаўнай міграцыйнай службе Украіны расказалі пра палітычных уцекачоў з Беларусі і Украіны. За апошні час матывацыі беларусаў і ўкраінцаў, якія шукаюць палітычнага прытулку ва Украіне, значна змяніліся.
Толькі за пяць месяцаў 2015 года палітычнага прытулку ва Украіне папрасілі 60 грамадзян Расейскай Федэрацыі. Таксама пабольшала і палітычных уцекачоў з Беларусі.
“Значна змяніліся падставы, паводле каторых такія асобы падаюць заявы на прытулак. Калі раней такія заявы падавалі іншаземцы, якія знаходзіліся ў працэдуры экстрадыцыі, то цяпер просьбы надыходзяць ад людзей, якія падтрымлівалі Украіну падчас рэвалюцыі на Майдане”, – паведаміла прадстаўніца Дэпартаменту па пытаннях уцекачоў Наталля Навуменка.
Прадстаўніца Дзяржаўнай міграцыйнай службы таксама зазначыла, што супраць большасці людзей, якія шукаюць ва Украіне палітычнага прытулку, на Радзіме распачатыя крымінальныя справы. Такі стан рэчаў, паводле дзейснага заканадаўства, і дае ім падставы на атрыманне абароны ад украінскай дзяржавы.
Для Беларускага Радыё Рацыя – Марцін Война, Украіна.