Джон Макейн: Беларусь можа стаць членам Еўразвязу і НАТА



Беларусь, Малдова і Украіна заслугоўваюць шанец далучыцца да Еўрапейскага звязу і НАТА, калі будуць адпавядаць крытэрам гэтых арганізацый.

A29D8267-AA4F-49E7-B8F2-CE8B79C87482_cx0_cy10_cw0_mw1024_s_n_r1

Заявіў амерыканскі сенатар Джон Макейн падчас дыскусіі на міжнароднай канферэнцыі ў Братыславе ў пытаннях глабальнай бяспекі.

Макейн адказваў на пытанне вядоўцы дыскусіі, палітычнага аналітыка Робіна Шэфэрда, ці не адчувае ён шкадавання, што заходнія суседзі Расеі 5-10 гадоў таму не атрымалі такога шанцу, і ці лічыць ён, што цяпер ён канчаткова згублены.

У адказе Макейн падкрэсліў, што абавязковай умовай для сяброўства ў НАТА з’яўляецца дэмакратызацыя краіны.

svaboda.org

Фота AFP