Памёр Валянцін Бялькевіч



1 жніўня на 42-ім годзе жыцця раптоўна памёр Валянцін Бялькевіч, адзін з лепшых футбалістаў у гісторыі Беларусі, напэўна сама таленавіты ў суверэнны час і пасля Аляксандра Пракапенкі, які таксама заўчасна пакінуў гэты свет. Прычына нечаканай смерці Валянціна Бялькевіча – тромб у крываноснай сістэме, які адарваўся.

Бялькевіч чатыры разы станавіўся чэмпіёнам краіны і двойчы выйграваў Кубак Беларусі ў складзе менскага “Дынама”. Пасля перайшоў у склад кіеўскага “Дынама”, дзе яго талент раскрыўся напоўніцу. У складзе гэтага сталічнага клубу паўабаронец 7 разоў станавіўся чэмпіёнам Украіны і 6 разоў перамагаў у Кубку.

За зборную Беларусі Бялькевіч згуляў 56 матчаў, у якіх забіў 10 мячоў. У 1995-ым ён прызнаваўся лепшым футбалістам Беларусі, а ў 2001-ым – лепшым гульцом украінскага чэмпіянату.

Быў жанаты на ведамай эстраднай спявачцы Ганне Седаковай, ад якой нарадзілася дачка Аліна. Праўда, з Седаковай Бялькевіч неўзабаве развёўся.

Беларускае Радыё Рацыя