„Людзі на ўскраіне пушчы: Бора здруй” – рэпартаж Міхала Андрасюка



Ludzi na uskrainie puszczy «Бора-здруй» – гэтак называе сваю аграсядзібу Барыс Казлоўскі. Месціцца яна ў лесе, непадалёк вёскі Ляўкова Новае, што ў гміне Нараўка на Беласточчыне. Але гэта незвычайная аграсядзіба. Тут і музей, і галерэя, і шмат яшчэ чаго несустраканага ў іншых таго тыпу агракватэрах. «Бора-здруй» упадабалі турысты з усёй Польшчы, а і нярэдка бываюць тут беларусы. А сам Барыс – гэта свядомы беларус і чалавек, які любіць забаўляць наведвальнікаў сваімі аповедамі і песнямі.