БАТЭ згуляе з ірляндцамі



Пасля лёсавання ў швайцарскім Ньёне стала вядома, што барысаўскі БАТЭ ў другім кваліфікацыйным раўндзе футбольнай Лігі чэмпіёнаў паспаборнічае з ірляндскім „Дандолкам”. Першая сустрэча адбудзецца ў Барысаве. Матчы другога раўнду кваліфікацыі пройдуць 14-15 і 21-22 ліпеня. У розыгрышы Лігі Еўропы салігорскі „Шахцёр” у першым кваліфікацыйным раўндзе будзе змагацца з паўночнаірляндскім „Гленавонам”. Першы матч пройдзе на полі суперніка. А жодзінскае „Тарпеда” на гэтай жа стадыі сустрэнецца з албанскім клубам „Кукесі”. Першы паядынак пройдзе ў балканскай краіне.

Беларускае Радыё Рацыя