Неўзабаве выйдзе „Крыжык” Міхася Андрасюка



Неўзабаве пабачыць свет новая кніга празаіка з Беласточчыны Міхася Андрасюка. Яна атрымала назву “Крыжык”. Сам Міхась прызнаецца, што кніга хоць і напісана па-польску, але яна абсалютна беларуская, перадусім з беларускім зместам. Кажа Міхась Андрасюк:

– Ужо заканчваюць карэктуру, не ведаю ці ўжо пайшла ў друкарню. Згодна з планам яна ўжо павінна была выйсці ў траўні, але штосьці там змянілася – хутка будзе.

Выдаўцы кнігі паведамілі, што “Крыжык” Міхася Андрасюка павінен выйсці ў ліпені. Відавочна, у другой палове ліпеня адбудуцца і першыя прэзентацыі зборніка.

Васіль Кроква, Беларускае Радыё Рацыя