Лукашэнка папярэдзіў сілавікоў, каб не хапалі людзей



Не трэба „дурных, бесталковых, непатрэбных ініцыятываў”, сказаў кіраўнік дзяржавы на нарадзе прысвечанай будучым прэзідэнцкім выбарам. Аляксандр Лукашэнка правёў у Менску нараду, прысвечаную „актуальным унутры-палітычным пытанням”.

Гаворка ішла пра забяспячэнне парадку і спакою ў краіне падчас выбарчай кампаніі. Лукашэнка запатрабаваў дысцыпліны, максімальнай каардынацыі дзеянняў з боку вертыкалі ўлады і сілавых структур.

„Але без усялякіх празмернасцяў, без дурных, бесталковых, непатрэбных ініцыятываў, накшталт таго, што не туды пайшоў, ня там стаў, хапаць, цягнуць і гэтак далей, – цытуе словы Лукашэнкі інфармагенства БЕЛТА. Мы не павінны дапусціць пры гэтым ні найменшай дэстабілізацыі сітуацыі ў краіне” – сказаў беларускі лідар.

[youtube id=”69WXEeIaIMk”]

belta.by