Дэпутаты нічога не ведаюць пра свіную чуму



Спецыялісты Бярозаўскага раённага савету дэпутатаў перакананыя, што ніякая свіной чумы ў іх мясцовасці не было.

Такі адказ атрымалі сябры Берасцейскай абласной арганізацыі Беларускай Сацыял-Дэмакратычнай партыі (Грамада).

“Народныя абраннікі палічылі, што савет дэпутатаў – гэта не тая інстанцыя, якая павінна валодаць сітуацыяй у галіне аховы здароўя”, – распавёў намеснік старшыні Берасцейскай абласной арганізацыі БСДП (Грамада) Валянцін Лазарэнкаў:

– Мы атрымалі адказ за подпісам кіраўніка раённага савету спадара Чыжа, што ніякіх выпадкаў захворванняў ў раёне не было. А таксама, што гэтае пытанне не ўваходзіць у кампетэнцыю раённага савета. А калі не ўваходзіць, то прымайце меры ў адносінах гэтага кіраўніка.

„Раённыя дэпутаты павінны валодаць інфармацяй, чым жыве іх рэгіён і якія ён мае праблемы”, – перакананы актывіст. Са словаў Валянціна Лазарэнкава, сёння пытанне свіной чумы з’яўляецца адным з самых актуальных для жыхароў Бярозаўскага раёну, бо  шмат хто гадуе  на продаж жывёлаў.

Беларускае Радыё Рацыя, Берасце