Заробкі працягваюць зніжацца



З пачатку года рэальны (з улікам інфляцыі) заробак у Беларусі знізіўся на 7,7%. Як сведчаць звесткі афіцыйнай статыстыкі, зніжэнне адзначанае ва ўсіх рэгіёнах краіны.

Так, у Менску рэальная зарплата ў параўнанні са снежнем 2014 года знізілася на 8,9%, у Менскай вобласці — на 7,8%, Магілёўскай — на 6,3%. У Гарадзенскай, Гомельскай, Віцебскай і Берасцейскай абласцях рэальная зарплата з пачатку года зменшылася на 6,9%, 6,6%, 5,8% і 10,3% адпаведна.

Паводле БелаПАН

Фота borisovnews.by