Уладзімір Мацкевіч: Абмяркуем задачы грамадзянскай супольнасці
“Грамадзянская супольнасць Беларусі: выклікі застою і адзяржаўлення трэцяга сектара”, – канфэрэнцыя з такой назвай пройдзе 25 чэрвеня ў Менску.
“Удзельнікі канферэнцыі абмяркуюць задачы грамадзянскай супольнасці пасля Рыжскага саміту”, – гаворыць кіраўнік Рады Міжнароднага кансорцыума “ЕўраБеларусь” Уладзімір Мацкевіч:
– Была такая небяспека пасля Рыжскага саміту, што структуры, накіраваныя на супрацоўніцта з еўрапейскай грамадзянскай супольнасцю, апынуцца непатрэбныя. Атрымалая да лепшага. Сэнс не згублены, наадварот Еўразвяз выказаў сваю зацікаўленасць грамадзянскай супольнасцю. Былі створаныя структуры. Напрыклад, Нацыянальная платформа грамадзянскай супольнасці.
Гэта штогадовая сустрэча Форума грамадзянскай супольнасьці Усходняга партнерства, якая падвядзе вынік працы і вызначыць задачы для грамадзянскай супольнасьці Беларусі ва ўмовах так званага “адзяржаўлення” няўрадавага сектара.
Валянціна Лаеўская, Беларускае Радыё Рацыя