У Саколцы дзікі перамаглі паляўнічых
Сакольскі cтараста разарваў дамову з колам паляўнічых „Алень”.
Рашэнне было прынята ў выніку пратэстаў фермераў з гмін Сідра, Новы Двор і Кузніца. Якраз у гэтых гмінах дзікі нанеслі найбольш шкоды.
Як падкрэслівае сакольскі стараста Пётр Рэцько, аб’яднанне паляўнічых не рэалізавала пастаўленых задач па адстрэлу дзікоў:
– Не здзяйснялі адстрэл нягледзячы на тое, што гэтыя дзікі былі, неадэкватна да пагрозы здзяйснялі адстрэл, не праводзілі паляўнічай гаспадаркі належным чынам. Апрача гэтага памылкай было працягненне ў часе працэдуры выплаты кампенсацый фермерам – гэта знеахвочвала фермераў да паведамлення пра выплату гэтых кампенсацый.
Адстрэлам дзікоў на тэрыторыі гмінаў Новы Двор, Сідра і Кузніца павінна было займацца адмысловае аб’яднанне паляўнічых, якое было створана з фермераў гэтых гмінаў.
[Not a valid template]
Уля Шубзда, Беларускае Радыё Рацыя