Беласток рыхтуецца да фестывалю “Мастацтва для шматкультурнасці”



Паказ бразільскага баявога мастацтва капаэйра ды выступ беларускага фальклорнага калектыва “Калінка” ў цэнтры горада. Так заахвочвалі жыхароў Беластока паўдзельнічаць у суботнім фестывалі “Мастацтва для шматкультурнасці”. Хэпенінг арганізаваны фондам “Дыялог”.

558c2caa1970e_o,size,933x0,q,70,h,a02d48

Мэта фестывалю – пашыраць веды пра культуру розных народаў, і не толькі тых,  што жывуць на Беласточчыне.

Мне ўсё роўна, якая музыка – ці па-польску, ці па-англійску. Няхай пяюць і танцуюць.

– Каб спявалі па-польску, то было б лепш. Мы ж палякі, жывём у Польшчы. Навошта нам замежныя песні.

– Большая частка забывае пра тое, што ў нас ёсць не толькі польская культура, але і беларуская, украінская, габрэйская. Таму трэба праводзіць такія міні-канцэрты часцей.

– Трэба паказваць беластачанам, што тут жыве шмат прадстаўнікоў іншых культур. Хочацца, каб гаварылася пра шматкультурнасць у Беластоку больш пазітыўна, а не негатыўна. Каб Беласток успрымаўся як горад, дзе сустракаюцца людзі розных культур. І нават без нейкай нагоды, а проста так.

Хэпенінг на рынку Касцюшкі быў запрашэннем на суботні фестываль “Мастацтва для шматкультурнасці”. На сцэне ў 20.00 пры тэатры Венгеркі зайграе, між іншым, польская зорка “VOO VOO”.

Лукаш Леанюк, Беларускае Радыё Рацыя, Беласток

Фота Конрада Каркоўскага