Адбываецца масавая эвакуацыя турыстаў з Тунісу (абноўлена)



Масавая эвакуацыя турыстаў адбываецца ў Тунісе пасля ўчыненага 26-га чэрвеня нападу на турыстаў на пляжы.  З аэрапорту ўжо адправілася 13 рэйсаў з турыстамі. З забітых, якіх агулам 28 чалавек, пакуль апазнана дзесяць чалавек: восем – грамадзяне Вялікабрытаніі, адзін турыст – з Бельгіі і адзін – з Нямеччыны.

Тэракт нанёс новы, сур’ёзны, удар па жыццёва важным для Тунісу сектары турызму. Ён адбыўся ўсяго праз тры месяцы пасля атакі на музей Брага, калі загінулі 22 чалавекі, амаль усе – турысты. Як і цяпер, адказнасць за тэракт узяла на сябе групоўка “Ісламская дзяржава”.

* * *

Трагедыя адбылася на курорце Эль-Кантаў і пад горадам Сус. Людзей расстраляў мясцовы студэнт, які хаваў аўтамат Калашнікава ў парасоне. Большасць загінулых — гэта брытанскія і нямецкія турысты.

27-га чэрвеня ў бальніцы памерла грамадзянка Бельгіі. Тэрарыст быў забіты. Па некаторай інфармацыі, тэрарыстаў было двое і аднаго з іх затрымалі. Адказнасць за тэракт узяла на сябе групоўка „Ісламская дзяржава”. МЗС Беларусі заявіў, што беларускія грамадзяне, якія адпачываюць у Тунісе, не пацярпелі.

Як інфармуе ВВС, улады Туніса прынялі рашэнне аб закрыцці ваьмідзесяці мячэцяў за падбухторванне да гвалту.

Улады Туніса закрыюць 80 мячэцяў за падбухторванне да гвалту пасля пятнічнага нападу на пляж, ахвярамі якога сталі 39 чалавек, у асноўным замежных турыстаў.

Паводле слоў прэм’ер-міністра краіны Хабіба Эсіда, гэтыя мячэці, якія знаходзяцца па-за дзяржаўным кантролем, «распаўсюджваюць атруту і будуць закрытыя на працягу тыдня».

Адказнасць за напад ўзяла на сябе групоўка «Ісламская дзяржава».

У твітары Ісламскай Дзяржавы гаворыцца, што напад на пляж папулярнага туніскага курорта Сус ажыццявіў «салдат Халіфата», якому ўдалося пераадолець усе меры бяспекі. Ісламісты раней заклікалі прыхільнікаў ўзмацніць напады падчас святога для мусульман месяца Рамадан.

Паводле слоў прэм’ер-міністра краіны Хабіба Эсіда, гэтыя мячэці, якія знаходзяцца па-за дзяржаўным кантролем, «распаўсюджваюць атруту і будуць закрытыя на працягу тыдня».

Адказнасць за напад ўзяла на сябе групоўка «Ісламская дзяржава».

* * *

Беларускія турысты, якія знаходзяцца ў складзе арганізаваных турыстычных груп, не пацярпелі падчас тэракту ў Тунісе.

Пра гэта, са спасылкай на турыстычныя кампаніі, паведамляе беларускае міністэрства замежных спраў. Раней беларускі МЗС праінфармаваў, што знешнепалітычнае ведамства ў кантакце з расейскімі калегамі, пасольствам Расеі ў Тунісе высвятляе, ці былі сярод загінулых і пацярпелых грамадзяне Беларусі, паведамляе interfax.by.

Паводле папярэдніх дадзеных, ахвярамі тэракта сталі каля 30 чалавек, 20 атрымалі раненні. Замежныя турысты, былі забітыя, калі – па меншай меры – адзін баявік адкрыў агонь па туніскім пляжным гатэлі ў папулярным курорце Сус.

Загінулыя – у асноўным грамадзяне Нямеччыны і Вялікабрытаніі.

У тэратыстычнай атацы на курорце Сус у Тунісе загінулі 28 чалавек. Па меншай меры, 39 атрымалі раненні, – паведамляе туніске міністэрства аховы здароўя. Сярод ахвяраў ёсць грамадзяне Францыі, Нямеччыны, Расеі і Вялікабрытаніі.

26-га чэрвеня адбыліся тры буйныя тэрарыстычныя атакі: ў Францыі, Тунісе і Кувейце.

У Францыі, ля газавага заводу ў ваколіцы Ліёну, знайшлі абезгалоўленае цела з арабскімі надпісамі. Нападнік таксама пратараніў аўтамабілем памяшканні і выклікаў буйны выбух. Сам зламыснік не пацярпеў і быў арыштаваны.

28 чалавек, у тым ліку замежныя турыстаў, былі забітыя, калі – па меншай меры – адзін баявік адкрыў агонь па туніскім пляжным гатэлі ў папулярным курорце Сус.

Атака адбылася сёння таксама ў Кувейце – тэрарыст-смяротнік падарваў сябе ў перапоўненай шыіцкай мусульманскай мячэці ў горадзе Кувейт падчас пятнічнай малітвы, загінулі больш за дзесяць чалавек. Адказнасць за гэты напад ўзяла на сябе групоўка Ісламская дзяржава.

* * *

Колькасць загінуўшых па прычыне нападу на туніскія гатэлі паднялася да 28-мі чалавек – паведамляе міністэрства ўнутраных спраў Тунісу.

Напад на два гатэлі ў курорце Сус ажыццявілі адзін або два ўзброеныя баевікі. Па інфармацыі агенства Reuters, на месцы адбылася перастрэлка.

Брытанскія турысты паведамілі агенству Sky News, што яны чулі стрэлы і выбухі. Адзін з іх паведаміў, што забарыкадаваўся ў сваім пакоі ў суседнім гатэлі. У сацыяльных сетках з’явіліся фатаграфіі ахвяр, якія – забітыя – ляжаць на пляжы.

* * *

Мужчына са сцягам Ісламскай дзяржавы прыйшоў да завода па вытворчасці газу ў невялікай вёсцы ў французскім дэпартаменце Ізер і ўчыніў выбух. Некалькі чалавек атрымалі раненні, побач з заводам быў знойдзены мёртвым мужчына з адрэзанай галавой. Медыя паведамляюць, што ён ня быў супрацоўнікам заводу. Паводле выдання Ле Фігаро, сілы бяспекі затрымалі чалавека, які падазраецца ў правядзенні атакі. Паліцыя арыштавала таксама другога падазраванага ва ўдзеле ў замаху.

Уся ваколіца заводу заблакавана міліцыяй. Аперацыяй кіруюць супрацоўнікі антытэрарыстычнага падраздзялення. На месца выбуху прыехаў міністр унутраных спраў Францыі.

Беларускае Радыё Рацыя

Фота kp.ru