Фестываль «Halfwaу» у Беластоку



28 чэрвеня ў Беластоку завяршаецца сонг-райтэрскі вестываль «Halfway». Канцэрты пачынаюцца а 17-й гадзіне ў амфітэатры Падляшскай оперы і філармоні. Сёння выступяць выканаўцы з Польшчы, Даніі ды моцная Нью-Ёркская рэпрэзентацыя ЗША. Артур Мразоўскі, адказны за праграму «Halfway», чакае сёння вялікага зацікаўлення людзей:

– Сёння чакаем шмат вельмі добрых выступаў. Маю надзею, што ўсе ўдзельнікі атрымаюць ад фестывалю вялікія эмоцыі, якіх усім нам хопіць на бліжэйшыя 12 месяцаў.

Апроча канцэртаў для наведвальнікаў падрыхтаваная зона адпачынку, кароткія ды-джэйскія сэты ды фота-выстава. « Halfwaу» сёлета праходзіць чацвёрты раз.

Радэк Дамброўскі, Беларускае Радыё Рацыя, Беласток

Фота rockarea.eu