На 3-га жніўня ў Беларусі абвешчаны чырвоны ровень небяспекі
На нядзелю 3-га жніўня ў Беларусі абвешчаны чырвоны ровень небяспекі. Абвешчана папярэджанне аб небяспечнай метэаралагічнай з’яве.
Удзень месцамі тэмпература падымецца да 36-ці градусаў вышэй за нуль. Таксама сіноптыкі папярэджваюць, што на большай частцы тэрыторыі Беларусі назіраецца высокая пажара-небяспечнасць, інфармуе БЕЛТА са спасылкай на Белгідрамет.