Пяцідзесяцірублёўкі сыходзяць
З 1 ліпеня спыняецца прыём банкнот наміналам 50 рублёў узору 2000 года пры ўсіх відах плацяжоў.
Як паведамілі карэспандэнту «МП» ва ўпраўленні інфармацыі і грамадскіх сувязей Нацбанка, банкі і суб’екты гаспадарання спыняць выдачу названых банкнот фізічным асобам, у тым ліку ў якасці рэшты.
Абмяняць купюры можна будзе без абмежаванняў і без спагнання камісійнага ўзнагароджання ў любой суме, кратнай 100 рублям. Гэта будзе магчыма ў перыяд з 1 ліпеня па 31 снежня 2015 уключна – у Нацбанку і банках краіны.
У далейшым, аж да 30 чэрвеня 2016 уключна, з нагоды абмену пяцідзесяцірублёвых купюр неабходна будзе звяртацца ў Нацыянальны банк Рэспублікі Беларусь.
З 1 ліпеня 2016 г банкноты наміналам 50 рублёў цалкам выключаюцца са звароту і будуць лічыцца несапраўднымі.