Неўзабаве стартуе “Басовішча – 2015”



Сёлетні фестываль музыкі маладой Беларусі “Басовішча 2015” парадуе наведнікаў не толькі багатай музычнай праграмай, але і, безумоўна, шэрагам мерапрыемстваў па-за галоўнай сцэнай.

DSC07619

Арганізатары пакуль не раскрываюць усіх планаў, аднак вядома, што і ў нядзелю, 19-га ліпеня, фестывальнае жыццё працягнецца. Адносна ж самой музычнай праграмы, большасць выступоўцаў ужо вядомая – кажа старшыня Беларускага Аб’яднання Студэнтаў Ганна Пякарская:

– Запрасілі і Лявона Вольскага, і гуртBrutto”, і „Yegor Zabelov Trio”, «Akute», будзе Андрэй Паплаўскі і гуртOstrov”. Зразумела, я назвала далёка не ўсе гурты. Але, на нашую думку, праграма будзе на высокім узроўні.  

Фестываль “Басовішча” пройдзе 17-18 ліпеня ва ўрочышчы Барык каля Гарадка. Сёлета арганізатары дамовіліся пра візавую падтрымку для наведнікаў з Беларусі.

Яна Запольская, Беларускае Радыё Рацыя