У Чарнобыльскай зоне гарыць сухая трава



На тэрыторыі комплексу лясной гаспадаркі „Чарнобыльская пушча” ў зоне адчужэння і адсялення ў раёне населенага пункта Каўшылаўка і пасёлка гарадскога тыпу Палескае ў пойме ракі Уж вечарам 29 чэрвеня ўзнік пажар — загарэлася сухая трава і чарот.

fire1_600

Як паведамляе прэс-служба Дзяржаўнай службы па надзвычайных сітуацыях Украіны, узгаранне распаўсюдзілася асобнымі ачагамі на плошчы прыблізна 130 га. Да яго тушэння прыцягнутыя 24 адзінкі тэхнікі і 117 чалавек.

Па стане на 7 гадзін 30 чэрвеня тушэнне ачагоў узгарання працягваецца.

На месцы здарэння разгорнуты штаб пажаратушэння, працуе мабільная аператыўная група.

Нагадаем, што папярэдні пажар у зоне адчужэння Чарнобыльскай АЭС пачаўся 28 красавіка і быў патушаны праз некалькі дзён.

Беларускае Радыё Рацыя

Фота REUTERS