Агнешка Карыткоўская: У верасні адбудзецца прэм’ера спектаклю «Бежанцы»
Мінулы сезон быў удалы – каротка падсумавала тэатральны сезон 2014-2015 дырэктар драматычнага тэатра ў Беластоку Агнежка Карыткоўская-Мазур на сустрэчы з журналістамі.
Завершыўся сезон спектаклем “Сонька” паводле Ігнацыя Карповіча. У 2014-ым тэатр адсвяткаваў сваё 70-годдзе. У сувязі з гэтым у мінулым годзе паказалі вялікую прэм’еру спектакля “Дзяды 3”, а таксама ў рэпертуары з’явілася сем новых спектакляў, акцёры выязджалі за мяжу з гастролямі, прыязджалі ў Беласток таксама з гастролямі іншыя тэатры.
Кажа Агнешка Карыткоўская-Мазур:
– Новы тэатральны сезон абяцае быць не менш насычаным. Праект, да якога зараз рыхтуемся, – “Бежанцы”, прэм’ера чакаецца ў верасні.
Працягваецца ў тэатры і супрацоўніцтва з Беларусюю. У мінулым сезона беларускіх акцераў бачылі ў двух спектаклях: Святлана Анікей зайграла ў спектаклях “Дзяды 3″ і ў “Соньцы”, Алесь Малчанаў і Ігар Забелаў ў “Соньцы”, экспанавалася выстава фотамастака Максіма Шуміліна, з гастролямі прыязджалі акцёры Рэспубліканскага тэатра беларускай драматургіі, а беластоцкія акцёры паказалі тры спектаклі ў Менску.
Улад Грынеўскі, Беларускае Радыё Рацыя