У Гародні паказваюць сацыяльнае кароткаметражнае кіно



Больш за дзясятак розных кароткаметражных стужак гарадзенцы могуць паглядзець на фэсце пад назваю „Свет кароткага метру”.

IMG_0706 1

У праграме мерапрыемства, якое будзе доўжацца два дні ў кінатэатры „Чырвоная Зорка” лепшыя кароткаметражныя фільмы свету апошніх гадоў, пераможцы і намінанты самых прэстыжных прэмій і кінафестываляў, сярод якіх „Oscar – 2015”, „Sundance -2015”. Пра фэст распавядае адзін з яго арганізатараў Віктар Пазнякоў:

– Фестываль унікальны, такога паказу раней не было. Ёсць шэраг фестываляў, дзе дэманструюцца нейкія падборкі фільмаў, але ў нас прадстаўленыя лепшыя з лепшых. Таксама ў нас ёсць і беларускі след.

 

Беларускім фільмам, які пакажуць на фэсце,  з’яўляецца фільм Сяргея Каласоўскага „Пугач”, які распавядае пра гісторыю дзетак. Арганізатарамі фільма быў адзін з мабільных аператараў Беларусі, а кожны прысутны у адмасловай фотазоне мог зняцца як актор, альбо рэжысёр кароткага кіно.

[Not a valid template]

Беларускае Радыё Рацыя, Гародня