У Беластоку пачаўся прыём праектаў у межах Грамадскага бюджэта 2016 года



Дваццаць мільёнаў злотых для жыхароў Беластока на мясцовыя ініцыятывы. Ад 1 ліпеня можна падаваць свае праекты ў межах Грамадскага бюджэта на 2016 год. Заяўляць можна ініцыятывы агульнагарадскія і раённыя.

Навінай Грамадскага бюждэта будзе таксама магчымасць галасавання між іншым на культурныя праекты, кажа Адам Курлюта, дырэктар Дэпартамента грамадскіх спраў управы горада Беласток.

– У ранейшыя гады мы абмяжоўваліся “цвёрдымі” і інвестыцыйнымі праектамі. Цяпер жыхары Беластока могуць падаваць усе праекты, якія датычацца заданняў гміны і паветаў. Будуць таксама разглядацца “мяккія” праекты.

Кожны жыхар Беластока можа падаць адзін агульнагарадскі і адзін раённы праект. Пад праектам апрача ініцыятара павінна падпісацца 20 чалавек. Заяўкі можна падаваць да 15 ліпеня. На якія праекты будзе можна галасаваць даведаемся 5 верасня.

Лукаш Леанюк, Беларускае Радыё Рацыя