На Гарадзеншчыне БХД збірае подпісы за вызваленне Статкевіча



Як дзейнічаць на маючых прайсці прэзідэнцкіх выбарах – вырашалі  беларускія хрысціянскія дэмакраты Гарадзеншчыны на партыйнай сустрэчы. Гэтая арганізацыя не падтрымлівае нікога з заяўленых прэтэндэнтаў і свае рэсурсы скіроўвае на вызваленне палітвязня Міколы Статкевіча.

bausiuk

Кажа пра планы кіраўнік абласной структуры БХД Мікола Баўсюк:

Мы не прызнаем выбары. Таму будзем збіраць подпісы за Статкевіча. Таксама ў нас арганізавана назіранне, ужо складаем спісы нашых назіральнікаў. Пакуль мы выходзім на 32 участкі па вобласці, але мы думаем, што гэта яшчэ не парог, будзе больш. І наша права – сабраць ініцыятыўную групу.

Збор подпісаў за вызваленне Міколы Статкевіча будзе ісці на працягу ўсяе выбарчай кампаніі, кажа Мікола Баўсюк. Да партыйнага назірання за выбарамі рыхтуюцца і іншыя партыйныя структуры Гародні: Партыя БНФ, “Гавары праўду”, Аб’яднаная грамадзянская партыя, партыя левых „Справядлівы Свет”.

Якуб Сушчынскі, Беларускае Радыё Рацыя, Гародня