Актывісты збіраюць подпісы ў абарону прыватных прадпрымальнікаў



У Гародні актывісты Беларускай Хрысціянскай дэмакратыі пачалі акцыю па зборы подпісаў у абарону прыватных прадпірымальнікаў.

11suprac terminalau1

Рашэнне ўраду абавязаць усім гандлёвым кропкам мець банкаўскія тэрміналы, на думку аднаго з актывістаў па зборы подпісаў Сяргея Верамеенкі, яшчэ цяжэй кладзецца на фінансавыя магчымасці індывідуальных прадпрымальнікаў.

– Будзем цягам аднаго-двух месяцаў збіраць подпісы, бо зацягваць з гэтым не варта. Цана аднаго тэрміналу сягае 5-8 млн рублёў. Пры тым, што гэта сума абароту некаторых прадпрымальнікаў за месяц. Чалавеку трэба яшчэ і за нешта жыць. На тым самым рынку, дзе людзі купляюць якія-небудзь тавары, можна падысці  да банкамата і зняць грошы. Тое ж тычыцца і таксі.

На думку Сяргея Верамеенкі, банкаўскія тэрміналы абцяжараць працу індывідуальных прадпрымальнікаў. Актывісты па зборы подпісаў плануюць сабраць паўтысячы подпісаў і накіраваць іх ва ўладныя структуры, якія могуць прыняць адваротнае рашэнне.

Якуб Сушчынскі, Беларускае Радыё Рацыя, Гародня

Фота аўтара