З нагоды тысячагоддзя са дня смерці Святога князя Уладзіміра



З нагоды тысячагоддзя са дня смерці Вялікага князя Кіеўскага Уладзіміра, больш вядомага пад імем “Хрысціцель”, у Пінску адбылося шэраг тэматычных мерапрыемстваў. Акрамя гістарычнай ролі і цывілізацыйнага выбару князя, абмяркоўваліся пытанні выхавання моладзі ў хрысціянскіх традыцыях ды сучасныя выклікі перад рэлігіяй.

На думку айца Аляксандра, важнейшы прыклад князя Уладзіміра для ўсіх пакаленняў палягае ў тым, як магчыма змяняцца ў лепшы бок:

– Ён важны як прыклад чалавека, які змяніўся. Таму што мы кепска змяняемся. То бок думка, што мяняцца трэба – яны нібыта дамінантная ў хрысціянскай свядомасці. Але час ад часу яна ўзнікае з настойлівасцю, і мы кажам, што вось з панядзелка, з заўтрашняга дня, спрабую узяць сябе ў рукі, спрабую нешта пачаць рабіць. Уладзімір пакаяўся. І мы маем такі важны гістарычны прыклад двух жыццяў – да Хрышчэння, і пасля Хрышчэння, да Веры, і ў сярэдзіне яе.

Фармат і тэмы мерапрыемстваў розныя – не абмяжоўваюцца князям Уладзімірам і пачаткам хрысціянства ва Усходняй Еўропе. Так пад час праваслаўна-краязнаўчых чытанняў узгадвалі рэпрэсаваных бальшавікамі святароў і страчаныя святыні.

Пятро Савіч, Беларускае Радыё Рацыя