На Гомельшчыне ўзбунтаваліся кітайскія рабочыя
Пратэст кітайскіх рабочых — работнікаў з Добруша — зламаны. Прыкладна ў 19.20 апошнія страйкоўцы селі ў аўтобус. Кітайскіх рабочых павезлі ў Добруш, паведамляе Tut.by.
* * *
У Гомелі ідуць перамовы прадстаўніка амбасады Кітая з сотнямі кітайскіх рабочых, якія 2 ліпеня пешшу прыйшлі з Добруша і збіраліся дабрацца да Менска. Па розных звестках, ад ста да трохсот чалавек, якія працуюць на будаўніцтве ў Добрушы картоннага камбінату, раніцай спынілі працу і пайшлі калонай у абласны цэнтар (гэта каля дваццаці пяці кіламетраў).
Кітайцы пратэстуюць супраць затрымкі выплаты заробку (нібыта, не плацяць іх ужо тры месяцы). Як інфармуе партал tut.by, рабочыя не пайшлі на чыгуначны вакзал у Гомелі, а вырашылі ісці пешшу на Менск. Калону суправаджалі два аўтазакі з АМАПаўцамі. На вуліцы Барыкіна рабочых спыніў супрацоўнік амбасады Кітая і пачаў з імі перамовы. На месца прыехала кіраўніцтва гомельскай абласной міліцыі і ДАІ. Таксама ёсць інфармацыя, што ў Гомель выехаў пасол Кітая Цуй Цымін.
Беларускае Радыё Рацыя
Фота belarustoday.by