Вольга Гаварцова ў трэцім крузе Уімблдона!



Беларуская тэнісістка Вольга Гаварцова бліскуча прайшла другі круг прэстыжнага турніру. На гэтай стадыі нараджэнка Пінску ў трохсетавым змаганні адолела досыць вядомую францужанку Алізэ Карнэ – 7:6 (8:6 на тай брэйку), 2:6, 6:1. Зазначым, што Карнэ на сёння ажно 25-я ракетка свету, яна мае станоўчы баланс нават з Сірэнай Уільямс. Гаварцова ж куды ніжэй у рэйтынгу, не ўваходзіць пакуль у сотку мацнейшых, у яе 122-і радок у класіфікацыі. Выхад у трэці раўнд – вышэйшае дасягненне Вольгі на турнірах „Гранд слэм”.

У наступным райўндзе па сетцы Гаварцова сустрэнецца з славачкай Магдаленай Рыбарыкавай.

Беларускае Радыё Рацыя