Вячаслаў Сіўчык: У Курапатах трэба правесці сур’ёзныя працы і геадэзічныя здымкі



Адкрыты нацыянальны конкурсу на лепшую ідэю ўшанавання Мэмарыялу Курапаты памяці бязвінных ахвяраў савецкага таталітарызму прапануе група „Эксперты у   абарону Курапатаў».  IMG_0879

„Канцэпцыя ўшанавання мэмарыялу ўжо ёсць, і чарговыя конкурсы тут непатрэбныя”, –  лічыць старшыня руху Салідарнасці „Разам” Вячаслаў Сіўчык:

– У Курапатах трэба правесці сур’ёзныя працы і геадэзічныя здымкі. Даць гэта ў адпаведныя дзяржаўныя органы, бо атрымліваецца, што статус у Курапатаў ёсць, але што там на тэрыторыі гэтай «гістарычнай каштоўнасці» ёсць – ніхто не ведае. Трэба прывесці дакументацыю ў адпаведны стан.

Праект канцэпцыі конкурсу рыхтуе працоўная група, створаная па выніках круглага стала экспертаў і абаронцаў Курапатаў у Менску.

Конкурсы па ўшанаванні мэмарыялу Курапаты праводзіліся ўжо некалькі разоў. Усе яны і засталіся толькі праектамі.

Валянціна Лаеўская, Беларускае Радыё Рацыя