Скульптуру „Дзед-глыбачанін” адкрылі ў Глыбокім
Манументальна-дэкаратыўную скульптуру „Дзед-глыбачанін” адкрылі ў Глыбокім на свяце горада. Гэта зборны вобраз жыхара горада. Прататыпам з’яўляецца педагог, гісторык, краязнаўца з Глыбокага Аляксандр Сабалеўскі.
Ініцыятарамі ўстаноўкі скульптуры на беразе возера і спонсарамі сталі ўнукі Аляксандра Сабалеўскага – Дзмітрый і Антон.
На фота – унукі Аляксандра Сабалеўскага Дзмітрый і Антон
На помнік было выдаткавана каля аднаго мільярда трыста мільёнаў беларускіх рублёў.
На фота – скульптар Аляксандр Тухто
Па словах аўтара помніка, менскага скульптара Аляксандра Тухто, над скульптурай працавалі каля года.
– Помнік рабіўся спачатку ў пластыліне, пасля фармаваўся, потым на завод – адліваўся ў бронзе. Было цікава распрацоўваць гэтую кампазіцыю. З Сабалеўскімі мы сустракаліся, думалі: як і што. І вось, калі такая кампазіцыя з’явілася, усе пагадзіліся: гэта тое, што трэба, лягло на душу.
Скульптура адлюстроўвае пажылога інтэлігентнага мужчыну ў капелюшы. На каленях у яго кніга. Ён вяртаецца з рыбалкі, а ў лодцы знаходзіцца злоўленая рыба. Побач з мужчынам сядзіць кот.
[Not a valid template]
Да таго помнік утрымлівае дадатковыя вобразы глыбоцкіх храмаў, касцёла і царквы, якія сімвалізуюць духоўнасць, добрасуседства вернікаў розных канфесій.
Таццяна Смоткіна, Беларускае Радыё Рацыя