Польскія і беларускія прадпрымальнікі сустрэліся ў Белавежскай пушчы



Гэта адбылося ў межах пятага роварнага рэйду. Як кажа прадпрымальнік Валерый Цыліндз, у час рэйду было шмат цікавага, між іншым, наведванне звярынцаў па абодва бакі пушчы, знаёмства з каштоўнасцямі матэрыяльнай культуры, помнікамі прыроды, наведванне прыродазнаўчых музеяў Нацыянальных паркаў. Аднак галоўнай стала сустрэча прадпрымальнікаў з Седльцаў і Берасця:

– У беларускую Белавежскую пушчу на сённяшні дзень можна прыехаць і знаходіцца тут без візы. Гэта адзінае месца на нашай граніце, дзе можна быць і сустракацца з людзьмі з Беларусі, Украіны, Расеі, з былога Савецкага Саюза не маючы візы. Мы зрабілі першы такі прыезд. Робім гэта супольна з прадпрымальнікамі з Седльцаў, яны арганізоўваюць польскую частку, мы арганізоўвает роварны рэйд прадпрымальнікаў з Берасця. І разам сустракаемся на тэрыторыі Беларусі ў пушчы. Затым прадпрымальнікі з Беларусі паедуць на польскі бок.

У час роварнага рэйду ў мясцовасці Каменюкі таксама прайшоў шэраг двухбаковых сустрэч прадпрымальнікаў, якія працуюць у розных напрамках. Сустрэчы праходзілі пры ўдзеле прадстаўнікоў польскай амбасады ў Менску і консульства ў Берасці.

Беларускае Радыё Рацыя