На магіле Міхаіла Жызнеўскага ўсталявалі надмагільны помнік
Актывісты за ўласныя грошы зрабілі, прывезлі ў вёску Знамя Працы і ўсталявалі надмагільны помнік Міхаілу Жызнеўскаму.
«Помнік народны – яго зрабіў народ! Грошы ахвяравалі прадпрымальнікі, рабочыя, пенсіянеры з Беларусі, ЗША, Аўстраліі і з іншых краін. Неабыякавыя людзі часам ахвяравалі апошняе. Таксама маці Міхаіла з бацькам далі пэўную суму, якой нам не хапала. Так, ад кожнага патроху – і выйшаў помнік. І гэта тычылася не толькі сродкаў: напрыклад, велізарны прычэп, каб прывезці помнік у Гомель, пазычыў Алег Шабетнік з Рэчыцы. Транспартам дапамог Мікалай Ісачанка з Гомеля », – распавяла тэлеканалу Белсат каардынатарка збору сродкаў у Менску Вольга Нікалайчык.
Міхаіл загінуў фізічна, але нарадзіўся як герой, прыклад для тых, хто любіць свабоду і змагаецца за яе », – распавёў аўтар помніка Аляксандр Шатэрнік.
Афіцыйнае адкрыццё помніка чакаецца на гэтым тыдні.