Беларусаў чакае падаражэнне „камуналкі” і транспарту
Скачок цэнаў на транспарт і паслугі жыллёва-камунальнай гаспадаркі – ужо пасля выбараў. Другая палова года стане перыядам актыўных перамоваў уладаў Беларусі з міжнароднымі фінансавымі арганізацыямі. Крэдыторы як з Усходу, так і з Захаду настойваюць на лібералізацыі цэнаў, у тым ліку – на падвышэнні ўзроўню тарыфаў на жыллёва-камунальныя паслугі, пішуць “Беларускія навіны”.
Паводле планаў уладаў, у 2018 годзе насельніцтва будзе поўнасцю пакрываць кошт усіх ЖКГ-паслугаў, за выняткам цеплазабеспячэння. Сёлета ў першым квартале кошт гэтых паслугаў вырас на 19% у рублёвым выражэнні. У другім – фактычна не змяняўся, і верагодна, так будзе да выбараў.